Украіну скалануў моцны землятрус
- 18.11.2026, 10:22
Яго адчулі жыхары адразу некалькіх абласцей.
У ноч на 18 лістапада ў Румыніі адбыўся землятрус магнітудай 5,3. Падземныя штуршкі адчулі таксама ва Украіне як у буйных гарадах, так і ў населеных пунктах абласцей.
Пра гэта паведаміла Геалагічная служба ЗША (USGS).
У прыватнасці, пра штуршкі паведамлялі ў Кіеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Вінніцкай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай і Дняпрапятроўскай абласцях.
Што да гарадоў, землятрус быў даволі адчувальным для жыхароў Адэсы, Ізмаіла і Кіева.
Паводле дадзеных геолагаў, штуршкі зафіксавалі а 2:48 па мясцовым часе. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 130,8 км, а эпіцэнтр знаходзіўся за 16 км на захад ад населенага пункта Нерэжу-Мік у Румыніі.
Акрамя таго, у сацыяльных сетках карыстальнікі з Кіева публікавалі відэа, на якіх бачна, як ад ваганняў зямлі хістаюцца люстры ў дамах.
Ёсць і відэа землятрусу з Малдовы, Кішынёва. На кадрах відаць, што штуршкі даволі моцныя.