Беларуска знайшла ў кватэры, атрыманай у спадчыну, стагадовы рэвальвер і патроны
- 19.11.2026, 11:17
Кватэра дасталася ёй ад бабулі.
Рэвальвер сістэмы Нагана ўзору 1895 года і патроны да яго знайшла жыхарка Гомеля ў кватэры, якая дасталася ёй у спадчыну ад бабулі.
Як паведаміла 19 лістапада прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, разбіраючы ў верасні 2026 года рэчы ў кватэры, жанчына знайшла схаваную нішу пад адной з сэкцый старой шафы. Менавіта ў ёй знаходзіліся рэвальвер і боепрыпасы. Адзначаецца, што зброя часткова пакрылася іржой, але захавалася ў добрым стане.
Новая гаспадыня кватэры паведаміла пра знаходку ў міліцыю, была праведзена балістычная экспертыза. Эксперт усталяваў, што рэвальвер выраблены ў 1924 годзе, адносіцца да ручной стралковай нарэзнай агнястрэльнай зброі і прыдатны для стральбы.