У Беларусі сталі будаваць менш жылля
- 19.11.2026, 11:41
За дзесяць месяцаў 2026 года пабудавана на 9,2% менш кватэр, чым годам раней.
У студзені — кастрычніку 2026 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 30,6 тыс. новых кватэр — на 9,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года (33,7 тыс.).
Пра гэта сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, піша «Позірк».
У эксплуатацыю ўведзена 3 млн 800 квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-6,8%; 3 млн 218,1 тыс.).
Раней паведамлялася, што цэны на кватэры ў Мінску пабілі новы рэкорд.