Беларуска стварыла інтэрактыўную карту рэк і азёр роднай краіны
- 19.11.2026, 12:23
На ёй можна знайсці большасць вадаёмаў і цікавыя факты пра іх.
Беларуска Тамара на платформе Claude стварыла карту рэк і азёр Беларусі. На ёй можна знайсці большасць вадаёмаў, іх даўжыню, геаграфію, гісторыю назвы і цікавыя факты, піша «Зеркало».
«Мамы юных географаў Беларусі! Мы з Claude тут згенеравалі карту рэк Беларусі. Каму цікава — пагуляйцеся. На тэлефоне можа быць не так цікава, але на камп'ютары — выглядае вельмі прыкольна. Канешне, гэта толькі частка рэк і азёр (30 тыс. немагчыма ўмясціць, але потым будзе абнаўленне)», — паведаміла Тамара ў Threads.
На карце можна знайсці 10 галоўных рэк краіны, 24 прытокі, 14 азёр і 173 малыя рэкі. Карта раскажа, дзе знаходзіцца вадаём, якая ў яго даўжыня і цікавыя факты пра яго.
Паводле дадзеных Мінпрыроды, у Беларусі налічваецца каля 20 800 рэк і ручаёў агульнай даўжынёй каля 90 600 км і амаль 11 000 азёр.