Чыгуначную частку Крымскага моста будуць дабіваць
- 19.11.2026, 12:51
Анансаваныя новыя ўдары.
Сілы абароны Украіны будуць працягваць атакаваць Крымскі мост, у прыватнасці яго чыгуначную частку. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Ukraine context, які лічыцца набліжаным да кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірылу Буданаву.
«Чыгуначную частку Крымскага моста будуць дабіваць. Існуе загад поўнасцю спыніць функцыянаванне гэтага збудавання і зрабіць немагчымым яго аднаўленне да заканчэння вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
Што вядома пра ўдары па Крымскім мосце
Зазначым, што 19 лістапада Сілы абароны Украіны ўжо у трэці раз за тыдзень нанеслі ўдар па незаконна пабудаваным Крымскім мосце. Першая атака адбылася ў ноч на 16 лістапада. Тады ў выніку траплення была пашкоджана арка моста.
У ноч на 17 лістапада наступствы другой за тыдзень атакі аказаліся значна больш сур'ёзнымі. Тады ў выніку удараў была поўнасцю знішчана адна з металічных арак і аўтамабільны пралёт пад ёй. Акрамя таго, удары пашкодзілі чыгуначную частку моста. Аднак у той жа дзень «улады» паўвострава заявілі пра аднаўленне працы чыгункі. У СБУ паведамлялі, што ўдар па мосце наносіўся шэрагам украінскіх сродкаў паражэння. Аднак абвал канструкцыі адбыўся менавіта пасля ўдару «Паляніца».
Падрабязныя наступствы атакі ў ноч на 19 лістапада пакуль невядомыя. Аднак у Генштабе ЗСУ ўжо намякнулі на выніковасць удару. Там павіншавалі мост Васка да Гама ў Лісабоне з званнем самага доўгага моста ў Еўропе. Да апошніх атак менавіта Крымскі мост меў такі статус.