Еўра вырас
- 19.11.2026, 13:25
А долар працягвае таннець.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лістапада долар зноў страціў у цане: курс знізіўся на 0,02% і склаў 2,9943 рубля.
Еўра, наадварот, падаражэў на 0,25% — да 3,2932 рубля.
Расійскі рубель дадаў 0,13% і каштуе 3,6581 рубля за 100 расійскіх рублёў. Юань патаннеў на 0,01% — да 4,4893 рубля за 10 юаняў.