Якое надвор'е будзе ў Беларусі і Мінску 20 лістапада
- 19.11.2026, 15:33
Прагноз сіноптыкаў.
У пятніцу, 20 лістапада, надвор'е ў Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Прагнозам на заўтра падзяліліся ў Белгідрамеце.
Будзе воблачна, уначы з праясненнямі. Часам пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на заходні, умераны.
Тэмпература ўначы складзе 0...+6°С, удзень — ад +4 да +10°С.
У Мінску 20 лістапада будзе +3…+5°С уначы і +5…+7°С удзень. Часам чакаецца невялікі дождж