BE RU EN

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй»

  • 19.11.2026, 15:54

Відэафакт.

Зорны беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» з праекта «Эмігранты», які выйшаў у 2023 годзе. «Спачатку памажам, а потым укольчык», — спяваецца ў кампазіцыі.

«Сёння — прэм’ера нашага кліпа на песню «Лекар ачуняй». Абсурдная песня і настолькі ж абсурдны кліп. Ужо паспелі атрымаць водгук: «гэта так дзіўна, што ажно файна!» — напісаў музыкант у фэйсбуку.

Вольскі таксама анансаваў канцэрт: у нядзелю, 22 лістапада, ён выступіць у Вільнюсе ў бары «Паліклініка». Разам з ім «тэрапеўтычныя» песні выканаюць Павал Аракелян і Маргарыта Ляўчук.

Апошнія навіны