З’явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі Крымскага моста пасля новага ўдару
- 19.11.2026, 17:38
Праца «Нептунаў» трапіла на фота.
Крымскі мост атрымаў новыя пашкоджанні пасля чарговай украінскай атакі. Спадарожнікавыя здымкі пераправы, зробленыя пасля ўдару ў ноч на 19 лістапада, апублікаваў OSINT-праект Dnipro Osint.
Паводле ацэнак аналітыкаў, на здымках бачны тры пашкоджанні аўтамабільнага палатна і яшчэ два-тры — чыгуначнай часткі моста. Мяркуецца, што апошні ўдар быў нанесены менавіта па чыгуначнай інфраструктуры.
Што вядома пра ўдары
У ноч на 19 лістапада Украіна нанесла ўдар па чыгуначнай частцы пераправы ракетамі «Нептун». У Керчы прагрымела не менш за 15 выбухаў. Ваенна-марскія сілы Украіны пацвердзілі прымяненне берагавых ракетных комплексаў «Нептун». Міністэрства абароны Расіі таксама паведаміла пра траплянне ў раён аркі і чыгуначных шляхоў.
Паводле даных украінскага абароннага ведамства, Крымскі мост выкарыстоўваўся расійскімі акупантамі як асноўны маршрут дастаўкі на поўдзень паліва, боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі.
Гэта ўжо трэцяя атака на пераправу за тыдзень. Раніцай 16 лістапада беспілотнікі як мінімум тройчы паразілі мост. У ноч на 17 лістапада пасля масіраванага ўдару былі пашкоджаныя адна з арак і частка аўтамабільнага пралёта.