Абломкі расійскага дрона рухнулі на тэрыторыю МЗС
- 19.11.2026, 18:55
Сыбіга адрэагаваў на атаку акупантаў.
Падчас расійскай атакі на Кіеў у чацвер, 19 лістапада, абломкі беспілотніка ўпалі на тэрыторыю Міністэрства замежных спраў Украіны. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Сыбіга у сацсетцы X, апублікаваўшы адпаведныя кадры.
«У выніку расійскай атакі беспілотніка на Кіеў абломкі ўпалі на тэрыторыю МЗС Украіны. Мы дададзім іх у наш музей», — напісаў міністр.
Сыбіга звярнуўся да расійскіх тэрарыстаў
Кіраўнік украінскай дыпламатыі таксама адрасаваў расійскім вайскоўцам рэзкае пасланне.
«А расійскім тэрарыстам наша дыпламатычная служба адрасуе простае, недыпламатычнае пасланне: ідзіце следам за расійскім ваенным караблём, ублюдкі. Вам ніколі не ўдасца запалохаць украінскую дыпламатыю», — заявіў Сыбіга.
Пашкоджана амбасада Нідэрландаў
Акрамя таго, у выніку расійскага ўдару па ўкраінскай сталіцы нязначныя пашкоджанні атрымала амбасада Нідэрландаў ва Украіне. Паводле папярэдніх даных, ніхто не пацярпеў.
Сыбіга заклікаў міжнародную супольнасць рашуча асудзіць расійскія атакі на замежных дыпламатаў і выказаць падтрымку нідэрландскім калегам.
«Мы заклікаем міжнародную супольнасць самым рашучым чынам асудзіць расійскія атакі на замежных дыпламатаў і выказаць нашу цвёрдую падтрымку нашым нідэрландскім калегам», — дадаў кіраўнік МЗС Украіны.