Пуціна закранулі ўдары Украіны па Крымскім мосце
- 19.11.2026, 19:12
Дыктатар РФ заявіў, што пасля ўдараў па мосце Масква не будзе дамаўляцца з Кіевам аб перамір’і.
Расія прыме меры ў адказ пасля атакі на Крымскі мост, заявіў дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміту АТЭС, перадае РБК.
«Нашы дзеянні ў адказ будуць значна больш балючымі, чым тое, што зрабіў кіеўскі рэжым. Мост адновім», — сказаў Пуцін.
Дыктатар удакладніў, што аўтамабільная частка моста атрымала сур'ёзныя пашкоджанні, тады як чыгуначную ўжо нібыта аднавілі.
Пуцін назваў Крымскі мост грамадзянскім аб’ектам. Паводле яго слоў, магчымасць дамовіцца аб перамір’і ён абмяркоўваў з членамі Савета бяспекі, аднак пасля ўдару па мосце адмовіўся ад гэтай ідэі.
«Але пасля ўдару па Крымскім мосце вырашыў, што дамаўляцца не будзем. Будзем адказваць на гэтыя ўдары», — заявіў ён.
Крымскі мост падвергнуўся атакам раніцай 16 лістапада і ў ноч на 17 лістапада.
У ноч на 19 лістапада мост падвергнуўся трэцяй за тыдзень атацы, пасля якой рух цягнікоў ізноў прыпынілі.