З’явіліся фота пашкоджанай чыгуначнай аркі Крымскага моста
- Сяргей Стерненка
- 19.11.2026, 19:39
Удары прыпалі па падмурку канструкцыі.
З’явіліся фота пашкоджанай чыгуначнай аркі Крымскага моста. Удары прыпалі па падмурку аркі. Думаю, яшчэ некалькі атак — і гэтая канструкцыя таксама абрынецца.
Тым часам Пуцін паабяцаў «адказ». Я заклікаю ўкраінскія каналы адказна падыходзіць да распаўсюджвання заяў расіян. Не можа быць ніякага «адказу» ў расіян, у расійскіх акупантаў. Усё, што сёння адбываецца, — гэта адказ Украіны на расійскую агрэсію, на расійскія атакі. І толькі так.
Адказваць нам расіяне ў прынцыпе не могуць ні на што, бо менавіта яны пачалі гэтую вайну, бо менавіта яны першымі пачалі атакаваць лагістычную інфраструктуру.
Сяргей Стерненка, Facebook