BE RU EN

З Беларусі ва Украіну заляцеў паветраны зонд

  • 19.11.2026, 20:03

Кіеў лічыць гэта наўмыснай аперацыяй.

Паветраныя сілы ЗСУ і маніторынгавы канал «Ринда моніторить» паведамілі, што сёння каля 16 гадзін паветраны шар парушыў мяжу паміж Беларуссю і Украінай і паляцеў у напрамку валынскага горада Любешаў, піша «Флагшток».

Па просьбе «Флагштока» ўкраінскі маніторынгавы канал «Ринда моніторить» апублікаваў траекторыю палёту шара. Спецыялісты канала мяркуюць, што шар быў абсталяваны адбівальнікам, каб яго было лягчэй выявіць радарамі супрацьпаветранай абароны.

Паводле даных украінскага тэлеграм-канала, палёт адбыўся з тэрыторыі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Паводле дадзеных сэрвісаў надвор'я, у момант выяўлення шара вецер быў заходні.

Апошнія навіны