BE RU EN

Пуцін паскардзіўся Трампу на ўдары Украіны па Крымскім мосце

  • 19.11.2026, 20:25

Што адказаў прэзідэнт ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разумее рэакцыю дыктатара Расіі Уладзіміра Пуціна на ўкраінскія ўдары па Крымскім мосце. Пра гэта па выніках размовы з рэспубліканцам паведаміў журналіст NBC Гэйб Гуцьерэс, перадае РБК.

«Трамп расказаў, што размаўляў з Уладзімірам Пуціным і што той надзвычай незадаволены прэзідэнтам Зяленскім з-за атакі на мост. <...> Трамп адзначыў, што такая рэакцыя Пуціна цалкам зразумелая», — перадаў словы амерыканскага лідара Гуцьерэс
.

Сёння, 19 лістапада, на прэс-канферэнцыі па выніках саміту АТЭС Пуцін адзначыў, што раней «з калегамі з Савета бяспекі гэтае пытанне (пра абмежаванні удараў. — Заўв.) абмяркоўваў і папрасіў іх падумаць і вярнуўся да гэтага пытання ў надзеі, што можна дамовіцца». Але пасля «ўдару па Крымскім мосце вырашыў, што дамаўляцца не будзем», — сказаў Пуцін.

«Будзем адказваць на гэтыя ўдары. І хачу, каб усе пра гэта ведалі. Мяркую, што нашы адказныя дзеянні, як я толькі што казаў, будуць значна больш балючымі, чым тое, што зрабіў кіеўскі рэжым у дачыненні да моста. Ну, а мост, вядома, адновім», — дадаў ён.

Апошнія навіны