Беларус падлічыў, якую кватэру ён можа набыць у Мінску і гарадах ЕС на свой заробак
- 19.11.2026, 20:39
Пры ўмове, што будзе адкладаць на яе 40 гадоў.
Жыхар Мінска паставіў матэматычную задачу сваім суайчыннікам.
«Дадзена: Алёша, звычайны хлопец з Мінска, — піша ён. — Зарабляе найбольш распаўсюджаны ў Мінску заробак — 2000 беларускіх рублёў на рукі, гатовы аддаваць трэць гэтага заробку на набыццё свайго жылля — спачатку на ўнёсак, потым на крэдыт.
Пытанне: якой плошчы кватэру зможа набыць Алёша праз сорак гадоў?»
Праз нейкі час аўтар паста сам адказаў на сваё пытанне і назваў плошчы кватэр, якія ён змог бы набыць:
«Варшава — 40 квадратных метраў, Прага — 30, Берлін — 45, Амстэрдам — 40, Парыж — 18, Лондан — 31».
У Мінску ж пры такіх умовах праз 40 гадоў ён зможа набыць кватэру плошчай 12 квадратных метраў.
Каментатары адзначылі, што сцэнар выглядае фантастычным:
«А ўсе гэтыя 40 гадоў ён дзе жыве? Калі на здымнай, дык што ён есць, пакуль выплачвае крэдыт? Калі з бацькамі, дык навошта яму кватэра да таго часу?» — напісаў адзін з іх.