BE RU EN

ЗСУ вызвалілі Комар і працягваюць наступ на Данбасе

  • 20.11.2026, 8:33

Украінская армія рухаецца да Багатыра.

Расійскі Z-блогер Міхаіл Звінчук («Рыбар») прызнаў, што Збройныя сілы Украіны вызвалілі населены пункт Комар у Валнавахскім раёне Данецкай вобласці. Пра гэта піша Dialog.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Звінчук прызнаў не толькі страту акупацыйнай арміяй РФ Комара ў Данецкай вобласці, але і працяг наступу ЗСУ. Паводле ягоных звестак, баі ўжо ідуць у раёне населеных пунктаў Фёдараўка і Вясёлае, якія знаходзяцца ў так званай «шэрай зоне».

Расійскі Z-блогер мяркуе, што ўкраінская армія на гэтым участку фронту наступае да Днепраэнергіі з мэтай вызвалення гэтага населенага пункта.

Акрамя таго, «Рыбар» лічыць, што расійскія акупанты да снегападаў на гэтым участку фронту нічога не змогуць дасягнуць. Зімаю ж ён прагназуе вялікія страты ў асабовым складзе арміі РФ, калі яна паспрабуе правесці маштабныя контрнаступленні.

Аналітыкі OSINT яшчэ 14 лістапада паведамілі пра вызваленне Комара ў Данецкай вобласці. Таксама паведамлялася пра выгнанне расійскіх акупантаў з суседніх населеных пунктаў Ялта і Запарожжа.

Усе гэтыя населеныя пункты адносяцца да Аляксандраўскага напрамку фронту. Аналітык OSINT Cloooud упэўнены, што ўкраінская армія на гэтым участку фронту імкнецца вызваліць вёску Багатыр.

Апошнія навіны