Пентагон апублікаваў новы сенсацыйны даклад пра НЛА
- 20.11.2026, 20:20
Асаблівую ўвагу карыстальнікаў прыцягнуў аб’ект, заўважаны на Блізкім Усходзе ў 2020 годзе.
Ваеннае міністэрства ЗША апублікавала чарговы, восьмы па ліку, пакет дакументаў пра неапазнаныя лятальныя аб’екты (НЛА) на спецыяльным дзяржаўным партале. У новы пакет увайшлі 40 тэкставых дакументаў і накідаў, а таксама 3 відэазапісы.
Адзін з відэаролікаў, уключаных у гэты пакет, быў зняты на Блізкім Усходзе ў 2020 годзе. На запісе відаць невялікі раскалены да белага аб’ект, які пралятае перад амерыканскім ваенным караблём.
Акрамя таго, у пакет увайшоў 538-старонкавы даклад Ten Month Report. Ён падрыхтаваны кампаніяй Bigelow Aerospace Advanced Space Studies у ліпені 2009 года па кантракце з Пентагонам. Дакумент прысвечаны вывучэнню анамальных з’яў на ранча Скінуокер у штаце Юта, якое шырока вядомае ў поп-культуры і ўфалогіі як адзін з галоўных цэнтраў паранармальнай актыўнасці і назіранняў НЛА ў свеце.
Пра існаванне дакладу было вядома даўно, у сетцы распаўсюджваліся яго неафіцыйныя копіі. Сёння Пентагон упершыню афіцыйна пацвердзіў яго існаванне. Аўтары дакладу паведамляюць пра вынікі кругласутачнага назірання за тэрыторыяй ранча з дапамогай датчыкаў, камер і іншых прыбораў. Абнародаванне дакументаў пра НЛА было распачата па ўказанні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў сярэдзіне красавіка паабяцаў раскрыць «цікавыя» даныя на гэтую тэму. Першы пакет з 158 файлаў быў апублікаваны 8 мая.