BE RU EN

Гол беларуса прызнаны найлепшым у туры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

  • 22.11.2026, 21:59

Арцём Каралек эфектна паразіў вароты «Барселоны».

Гол беларускага лінейнага «Кельцэ» Арцёма Каралека узначаліў топ-5 узяццяў варот па выніках першага тура асноўнага раўнду гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе Betnews.by.

Каралек закінуў тры мячы ў дамашнім матчы з «Барселонай», і адзін з галоў быў прызнаны найлепшым у туры. Але ў выніку «Кельцэ» пацярпеў паразу з лікам 24:32.

У топ-5 таксама ўвайшлі Франсішку Кошта («Спортынг»), Амар Інгі Магнусан («Магдэбург»), Ёганэс Голла («Мельзунген») і Элаім Прандзі («ПСЖ»).

Апошнія навіны