BE RU EN

Выбух расійскага карвэта ў Лівіі: СМІ раскрываюць падрабязнасці

  • 23.11.2026, 8:18

Судна атакавалі тры дроны.

Расійскі карвэт «Меркурый» у лівійскім Бенгазі, паводле звестак Al Jazeera, пацярпеў атаку як мінімум трох беспілотнікаў. На борце загінулі некалькі лівійцаў і расіян. Мяркуецца, што ўдар нанеслі з выкарыстаннем марскога дрона: прагрымеў выбух, пасля чаго на судне ненадоўга ўспыхнуў пажар.

Паводле інфармацыі мясцовых крыніц, загінулі некалькі грамадзян Лівіі і Расіі. Карабель стаяў ля прычала грамадзянскага порта Бенгазі, паблізу ад ваенна-марской базы.

Крыніцы выдання таксама сцвярджаюць, што на борце знаходзіліся зброя, боепрыпасы і беспілотнікі. Жыхары горада расказалі, што на ўласныя вочы бачылі, як па судне ўдарылі тры дроны.

Што паказваюць спадарожнікавыя здымкі

На здымках з космасу відаць, што карабель амаль цалкам перавярнуўся і затануў: над вадой засталася толькі носавая частка. Ад надбудовы падымаецца дым, а на прычале раскіданыя абломкі.

Як піша The Guardian, калі пацвердзіцца, што Украіне ўдалося знішчыць або цяжка пашкодзіць расійскі баявы карабель у Бенгазі, гэта стане адным з найбольш паспяховых марскіх удараў за ўсю вайну.

Украінскі след у Лівіі

Лічыцца, што ў заходналівійскай Місраце базуецца невялікае падраздзяленне ўкраінскага спецназу. Мяркуецца, што менавіта яно на працягу апошняга года каардынавала атакі беспілотнікаў на расійскія танкеры і транспартныя судны.

Хроніка удараў па расійскіх караблях

22 лістапада з'явілася інфармацыя, што ракетны карвэт Чарнаморскага флоту Расіі «Меркурый» праекта «Сцерагучы» быў цалкам знішчаны ўдарам дронаў і затануў у порце Бенгазі.

Увечары ў нядзелю мясцовыя СМІ паведамілі і пра другую атаку: яшчэ адзін марскі беспілотнік паразіў камерцыйнае судна паблізу таго ж порта. Паводле папярэдніх даных, мішэнню стаў расійскі ро-ро «Аскалон», які прыйшоў з Калінінграда і даставіў у Бенгазі некалькі марскіх дронаў.

Апошнія навіны