BE RU EN

У Харкаве расійскі дрон трапіў у шматпавярхоўку

  • 23.11.2026, 9:58

БПЛА таксама атакавалі Кіеў.

Расійскія войскі атакавалі беспілотнікам шматпавярховы дом у Шаўчэнкаўскім раёне Харкава раніцай 23 лістапада. Пацярпелі двое чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай ОВА Алег Сінегубаў. Па яго словах, зафіксавана трапленне ў другі паверх.

Мэр горада Ігар Цярэхоў удакладніў, што ў выніку ўдару ў шматпавярхоўцы выбіта каля дваццаці вокнаў, таксама пашкоджана некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары.

Паводле слоў Цярэхова, за раніцу расіяне двойчы атакавалі дронам Індустрыяльны раён Харкава.

Атака дронаў на Кіеў

Раніцай у панядзелак, 23 лістапада, расійскія войскі атакавалі Кіеў беспілотнікамі. У Святошынскім раёне абломкі БПЛА ўпалі на тэрыторыі двух навучальных устаноў.

Таксама ў Падольскім раёне сталіцы абломкі дронаў упалі на складскі будынак. Узгарання не адбылося.

Апошнія навіны