BE RU EN

Зяленскі расказаў пра атаку на расійскія караблі ля берагоў Лівіі

  • 23.11.2026, 10:29

Украінскія вайскоўцы задзейнічалі сем марскіх дронаў.

Украінскія сілы патапілі расійскі карвет «Меркурый» і паразілі сухагруз MV ANGARA ля берагоў Лівіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, назваўшы аперацыю ўзорным адказам на расійскую вайну. Ён падзякаваў вайскоўцам Службы бяспекі Украіны і іншых падраздзяленняў Сіл абароны, якія ўдзельнічалі ў яе правядзенні.

«Учора і сёння падрабязна атрымліваў даклады пра крокі ў аперацыі — пэўныя мэты дасягнутыя», — падкрэсліў Зяленскі.

Паводле яго слоў, усё адбылося паблізу лівійскага ўзбярэжжа. Украінскія вайскоўцы задзейнічалі сем марскіх дронаў украінскай вытворчасці. Нягледзячы на спробы праціўніка супрацьдзейнічаць, расійскі карвет «Меркурый» быў патоплены. Зяленскі назваў яго адным з найноўшых караблёў Расіі: на ўзбраенне яго прынялі ў 2023 годзе, ужо падчас поўнамаштабнай вайны.

Знішчаны верталёт Ка-27, паражаны сухагруз

Разам з карветам, як паведаміў Зяленскі, быў знішчаны баявы верталёт Ка-27. Другою мэтай стаў расійскі сухагруз MV ANGARA, які, паводле слоў прэзідэнта, вораг выкарыстоўваў для перавозкі зброі. Вынікам ён назваў паражэнне судна.

«Працягваем аперацыі ў пэўных акваторыях. Адказваем Расіі на агрэсію. Развіваем украінскую зброю. Слава Украіне!» — падсумаваў Зяленскі.

Апошнія навіны