BE RU EN

Z-акцёр Джыгурда — у рэанімацыі

  • 23.11.2026, 11:27

У яго здарыўся інфаркт.

Акцёр-пуцініст Мікіта Джыгурда быў гаспіталізаваны з інфарктам. Пра гэта NEWS.ru паведаміла ягоная жонка Марына Анісіна. Паводле яе слоў, цяпер артыст знаходзіцца ў рэанімацыі. Іншых падрабязнасцяў пра яго стан пакуль няма.

«Так, гэта праўда, у Джыгурды быў інфаркт. Сёння раніцай я выклікала хуткую дапамогу, і яго гаспіталізавалі. Ён у рэанімацыі. Пакуль навінаў пра яго стан няма. Мне сказалі патэлефанаваць пазней. У рэанімацыі тэлефон, натуральна, не працуе. Папрасілі набраць праз дзве-тры гадзіны, цяпер там ім займаюцца», — сказала Анісіна.

Джыгурда ў спісе ўкраінскай разведкі

Раней Джыгурда трапіў у пералік, складзены парталам War and Sanctions, які знаходзіцца пад кантролем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. У Кіеве ўключэнне акцёра ў спіс патлумачылі тым, што ён падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

Апошнія навіны