Навашахцінскі НПЗ спыніўся пасля масіраванай атакі
- 23.11.2026, 15:23
Завод быў адным з апошніх дзеючых НПЗ на поўдні Расіі.
Навашахцінскі завод нафтапрадуктаў, атакаваны ноччу беспілотнікамі ЗСУ, прыпыніў працу, паведаміў у панядзелак губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар. Паводле яго слоў, у атацы былі задзейнічаны каля 80 БПЛА, а сам налёт працягваўся «больш за 6 гадзін».
Адзіны ў вобласці завод у Навашахцінску магутнасцю 100 тысяч барэляў у суткі заставаўся адным з апошніх НПЗ на поўдні Расіі, якія працягвалі працаваць, нягледзячы на лістападаўскую хвалю ўдараў БПЛА. Паводле ацэнак Rand Corp, фактычная магутнасць завода ў сярэдзіне месяца складала каля 70 тысяч барэляў у суткі, гэта значыць была на 30% ніжэйшая за максімальную.
Удары вывелі з ладу дзясяткі расійскіх НПЗ
Найбуйнейшы ў Паўднёвым ФА, Туапсінскі НПЗ «Роснефти» прыпыніў працу яшчэ ў маі, і з таго часу так і не вярнуўся да вытворчасці. Афіпскі НПЗ і Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі, атакаваныя 6 лістапада і 23 верасня адпаведна, страцілі каля паловы магутнасці, паводле ацэнак Rand.
Усяго з канца кастрычніка налёты БПЛА прывялі да парушэння працы або спынення не менш як 16 расійскіх НПЗ. Акрамя Навашахцінскага ЗПН, цалкам спынілі перапрацоўку «Норсі» ў Ніжагародскай вобласці, «Янас» у Яраслаўлі і Новакуйбышаўскі НПЗ «Роснефти». Таксама 90% магутнасці страціў Разанскі НПЗ, які забяспечвае, у тым ліку, Маскву і сталічны рэгіён.