BE RU EN

«Позірк скіраваны ў светлую будучыню, але заробку хапае толькі да серады»

  • 23.11.2026, 17:54

Уявіце, калі 2027-ы абвесцяць Годам беларускага мужчыны.

Карыстальнікі сацсетак жартуюць наконт новых ідэй для беларускіх уладаў.

«Уявіце, калі 2027-ы абвесцяць Годам беларускага мужчыны, — піша ў Threads адзін з іх. — У Быхаве адкрываюць помнік «Мужчыне-працаўніку».

У адной руцэ пакет з «Еўраопта», у другой — камуналка. Позірк скіраваны ў светлую будучыню, але заробку хапае толькі да серады. Шыі няма — яе з'ела адказнасць.

Чыноўнікі ўрачыста адкрываюць помнік. Праз тры дні высвятляецца, што эскіз быў іншым.

Скульптару даручаюць дадаць мужчыну ўсмешку. Усмешка не прыжываецца. Грамадства патрабуе не помнік, а выхадны».

Нагадаем, скандальную скульптуру «Жанчыне-маці» ў Быхаве, якую высмейвалі ў сацсетках з-за дзіўных прапорцый і перакошанага твару, ужо дапрацавалі. Цяпер яна выглядае крыху інакш, а яе аўтар Аляксандр Мінькоў сцвярджае, што помнік хочуць купіць і неўзабаве адбудзецца аўкцыён.

Апошнія навіны