У Маскоўскай вобласці шукаюць зніклага беларуса
- 23.11.2026, 18:17
Ён родам з Брэсцкага раёна.
У вёсцы Кокіна Маскоўскай вобласці знік беларус Юрый Платошын. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Віцязь».
58-гадовы жыхар вёскі Пінкавічы Брэсцкага раёна знаходзіўся ў Кокіне, але з 5 кастрычніка яго месцазнаходжанне невядома.
Быў апрануты: вязаная белая шапка, цёмная куртка на маланцы, паверх курткі — кашуля ў бела-чорную клетку, чорныя спартыўныя штаны (як на фота).
Прыкметы: рост 170 см, хударлявага целаскладу, можа насіць вусы і бараду.