BE RU EN

У Канадзе адбудзецца сустрэча з Андрэем Саннікавым

  • 23.11.2026, 20:04

Яна пройдзе ў Таронта 25 лістапада.

У Таронта 25 лістапада адбудзецца сустрэча з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым.

Мерапрыемства арганізуе аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў у Канадзе імя К. Акулы». Сустрэча стане магчымасцю для прадстаўнікоў беларускай дыяспары пазнаёміцца з Андрэем Саннікавым, пачуць ягоны аповед пра асабісты і палітычны шлях, абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай павесткі дня і будучыню краіны.

Асобнае месца ў размове можа заняць гісторыя, прадстаўленая Андрэем Саннікавым у кнізе «Мая гісторыя. Беларуская «амерыканка» ці выбары пры дыктатуры», прысвечанай яго жыццёваму і палітычнаму досведу.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 25 лістапада 2026 года, у Беларускім Цэнтры ў Таронта.

Дата: 25 лістапада 2026 года

Пачатак: 19:30

Месца: Беларускі Цэнтар

Адрас: 524 St. Clarens Ave, Toronto.

Апошнія навіны