Паўднёвая Карэя падняла знішчальнікі з-за расійскіх самалётаў каля вострава Уллын
- 24.11.2026, 8:08
Ваенныя абвясцілі надзвычайную трывогу.
Некалькі расійскіх вайсковых самалётаў раніцай 24 лістапада ненадоўга ўвайшлі ў зону ППА Паўднёвай Карэі над Японскім морам. Сеул падняў у неба знішчальнікі.
Пра гэта паведамілі Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі і агенцтва Yonhap.
Расійскія самалёты ўвайшлі ў ідэнтыфікацыйную зону праціпаветранай абароны Паўднёвай Карэі (KADIZ) ранняй раніцай у аўторак. Яны наблізіліся да вострава Уллын, пасля чаго пакінулі зону.
Ідэнтыфікацыйная зона ППА - гэта не паветраная прастора краіны. Гэта больш шырокая тэрыторыя, дзе дзяржава патрабуе ад замежных самалётаў загадзя паведамляць пра сябе.
З-за з'яўлення самалётаў ваенныя абвясцілі надзвычайную трывогу. Паветраныя сілы Паўднёвай Карэі паднялі знішчальнікі.
Паводле звестак Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, расійскія самалёты выйшлі з зоны, не парушыўшы паветранай прасторы краіны.
Незадоўга да заявы ваенных урад правінцыі Паўночная Кенсан разаслаў жыхарам вострава Уллын папярэджанне аб неабходнасці эвакуявацца.
Прыблізна праз пяць хвілін трывогу адмянілі. Аднак у паведамленні самалёты памылкова назвалі меркавана паўночнакарэйскімі.