BE RU EN

Усплылі шакавальныя лічбы расійскіх страт на вайне ва Украіне

  • 24.11.2026, 11:21

Сотні тысяч загінулых.

Расійскае незалежнае выданне «Медыязона» прыйшло да высновы, што за амаль пяць гадоў поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Узброеныя сілы РФ страцілі забітымі больш за 700 тыс. чалавек. Ацэнка грунтуецца на аналізе базы дадзеных Расстата, якую выкралі хакеры.

Адкуль узяліся даныя

Журналісты вывучылі матэрыялы, апублікаваныя ўкраінскімі і беларускімі хакерскімі групамі Silent Crow і «Кіберпартызаны». Па словах рэдакцыі, гэта не фальсіфікацыя, а сапраўдныя базы Расстата.

«Мы ўпэўненыя, што гэтыя даныя сапраўдныя: яны праходзяць праверку паіменным спісам загінулых (уключаючы яшчэ не апублікаваныя запісы), Рэестрам спадчынных спраў, іншымі ўцечкамі ЗАГСаў, тэкстамі судовых рашэнняў з адкрытых крыніц і апублікаванымі раней данымі самога Расстата».

Афіцыйныя лічбы і рэальная ацэнка

Згодна з дакументамі, на сённяшні дзень у Расіі афіцыйна зарэгістраваная гібель 490 тыс. вайскоўцаў. Аднак з улікам затрымак у рэгістрацыі смерцяў і зніклых без вестак журналісты ацэньваюць рэальную колькасць страт прыкладна ў 720 тыс. чалавек.

У «Медыязоне» адзначаюць, што ў ходзе вайны затрымка ў рэгістрацыі толькі расце. Менавіта таму, напрыклад, даныя Расстата аб стратах за 2025 год застаюцца няпоўнымі.

Страты па гадах

Найбольш кровапралітным для расійскай арміі стаў 2025 год: тады «грузам 200» сталі 285 тыс. вайскоўцаў. Для параўнання:

2022 год (першы год вайны) — 21 тыс.;

2023 год — 56 тыс.;

2024 год — 171 тыс.;

2025 год — 285 тыс.

Такім чынам, колькасць зарэгістраваных загінулых расла з года ў год, а за тры гады павялічылася больш як у трынаццаць разоў.

Апошнія навіны