На палітзняволенага Андрэя Бераставага завялі новую крымінальную справу
- 24.11.2026, 11:57
З калоніі яго перавялі ў СІЗА-3 у Гомелі.
На палітзняволенага Андрэя Бераставага, асуджанага на тры гады калоніі, завялі новую крымінальную справу, піша «Гомельская Вясна». З калоніі яго перавялі ў СІЗА-3 у Гомелі.
Андрэй быў асуджаны паводле артыкулаў аб «грубым парушэнні парадку» (артыкул 342 КК), «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» (артыкул 361 КК), «паклёпе на Лукашэнку» (артыкул 367 КК) і фінансаванні «экстрэмісцкага фарміравання» (артыкул 361-2 КК).
Андрэй Бераставы — айці-спецыяліст, быў затрыманы пры вяртанні ў Беларусь з Грузіі ў 2024 годзе.
Яго брат, Вячаслаў Бераставы, быў асуджаны за ўдзел у пратэстах на 1,5 года калоніі, ён выйшаў на волю ў снежні 2025 года.