Петер Мадзяр накіроўваецца на Закарпацце, каб сустрэцца з Зяленскім
- 24.11.2026, 13:03
Гэта будзе першы візіт кіраўніка ўрада Венгрыі ва Украіну з 2015 года.
Прэм’ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр у аўторак, 24 лістапада, наведаe Закарпацце.
Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Сёння (24 лістапада, — рэд.) я накіроўваюся на Закарпацце, дзе правяду перамовы з прэзідэнтам Украіны і сустрэнуся з лідарамі венгерскай супольнасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Ён падкрэсліў, што гэта будзе першы візіт кіраўніка ўрада Венгрыі ва Украіну з 2015 года.
Таксама Мадзяр адзначыў, што разам з міністрам замежных спраў Венгрыі Анітай Орбан наведаe некалькі венгерскіх устаноў.
Украіна і Венгрыя рыхтуюць сустрэчу лідараў краін
Раней паведамлялася, што Украіна і Венгрыя рыхтуюць сустрэчу лідараў краін. Бакі ўжо абмеркавалі падрыхтоўку да перамоў і ключавыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.