BE RU EN

ЗСУ нанеслі ўдар па комплексе касмічнай разведкі Расіі

  • 24.11.2026, 14:07

Ваенны аб’ект атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.

У Расіі паведамілі, што яшчэ 21 лістапада, нібыта ў населеным пункце Чэхаў-7 у Падмаскоўі, у выніку атакі 30 рэактыўных беспілотнікаў ЗСУ быў сур’ёзна пашкоджаны радыётэхнічны вузел 821-га Галоўнага цэнтра разведкі касмічнай абстаноўкі.

Інфармацыю з Telegram-канала «Дасье шпіёна» давялося аспрэчваць украінскаму каналу OSINT-аналітыкі Exilenova+.

Шматфункцыянальны інфармацыйны комплекс паветрана-касмічнай абароны «АП-МРІК-ВКО» 572-га асобнага радыётэхнічнага вузла 821-га Галоўнага цэнтра разведкі касмічнай абстаноўкі сапраўды быў пашкоджаны ў выніку атакі ўкраінскіх абаронцаў. Адрозненне ў тым, што насамрэч згаданая ўстаноўка знаходзіцца не ў Маскоўскай, а ў Смаленскай вобласці.

Для чаго выкарыстоўваецца комплекс

«Камплексы згаданага тыпу прызначаны для збору і апрацоўкі разведдадзеных, маніторынгу паветрана-касмічнай абстаноўкі і інфармацыйнага забеспячэння падраздзяленняў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны РФ», – падкрэслілі ў Exilenova+.

Апошнія навіны