BE RU EN

Беларускіх канькабежцаў не пусцілі на этап Кубка свету ў Нарвегіі

  • 24.11.2026, 14:51

Спартсмены не змаглі атрымаць візы.

Беларускія канькабежцы не выступяць на этапе Кубка свету ў нарвежскім Ставангеры. Улады Нарвегіі не выдалі ім візы пасля ўвядзення новых абмежаванняў на ўезд для беларускіх спартсменаў.

Пры гэтым яшчэ нядаўна беларуская каманда ўдзельнічала ў этапах Кубка свету ў Пекіне і японскім Абіхіра. На спаборніцтвах у Кітаі Ігнат Галаватюк выйграў дыстанцыю 1000 метраў у дывізіёне B.

Этап Кубка свету ў Ставангеры адбудзецца 12 снежня, аднак беларускіх спартсменаў на гэтых спаборніцтвах не будзе.

Апошнія навіны