BE RU EN

Фотафакт: чэргі па жэтоны пасля навіны пра падаражанне праезду

  • 24.11.2026, 19:57

Ля кас на станцыях метро — ажыятаж.

Мінчукі выстраіліся ў доўгія чэргі па жэтоны, даведаўшыся, што з заўтрашняга дня праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэе.

Фота са станцыі метро «Уручча» апублікаваў адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Threads.

«Ніколі такога не было — і вось ізноў, — піша ён. — Не сорамімся, жэтонамі перад падаражаннем закупляемся».

Каментатары адзначылі, што такая ж самая карціна — і на іншых станцыях метро.

Нагадаем, з 25 лістапада ў Мінску зменяцца тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Кошт паездкі на наземным транспарце — аўтобусе, тралейбусе, трамваі і электрабусе — узрасце з 1,1 да 1,2 рубля. Праезд у метро падаражэе з 1,15 да 1,25 рубля.

Адначасова павялічыцца і кошт праязных білетаў.

Апошнія навіны