Лукашэнка не хоча верыць, што беларусы ўсё радзей глядзяць тэлевізар
- 24.11.2026, 20:34
Дыктатар засумняваўся ў апытаннях.
Узурпатар Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы на сустрэчы з чальцамі рады дырэктараў Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» прызнаўся, як беларусы насамрэч успрымаюць тэлебачанне.
Лукашэнка раскрыў сваю крыніцу навін
«Можа, я кажу як чалавек савецкі, я не гатовы адмовіцца ад тэлевізара і бачу, што ў Беларусі ў нас тэлевізар людзі вельмі сур'ёзна ўспрымаюць, не адмаўляючыся ад інтэрнэту», — сказаў ён.
Дыктатар не паверыў апытанням
Узурпатар не выключыў: частка рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, жадаючы здавацца «крэатыўнымі і прасунутымі», адказвалі, што аддаюць перавагу інтэрнэту перад тэлебачаннем.
Расійская прапаганда ў Беларусі
Разам з тым Лукашэнка звярнуў увагу на вяшчанне расійскай прапаганды ў краіне і сказаў, што беларусы яе актыўна глядзяць.
Таксама ўзурпатар прызнаўся: не бывае такога дня, каб ён некалькі разоў не націснуў на кнопку і не ўключыў, прынамсі, навіны. Дыктатар дадаў, што ён не гатовы адмовіцца ад тэлевізара.