BE RU EN

Расійскія вайскоўцы абурыліся джынсамі Shaman

  • 24.11.2026, 20:45

Акупанты раскрытыкавалі z-спевака за тое, што носіць «амерыканскія» і «дзіравыя» нагавіцы з трыкалорам.

Байцы «СВО» раскрытыкавалі новы сцэнічны вобраз спявака Shaman (Яраслава Дронава). Пра гэта паведамляе «Пяты канал».

22 лістапада ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы Shaman прэзентаваў на шоу новыя вузкія джынсы са святлодыёдным расійскім трыкалорам на правай штаніне.

«Расійскі трыкалор для нас — сімвал перамогі. Мы носім яго на плячах, на грудзях і на касцы. З ім ідзём у наступ, з ім ваюем, з ім жывём. Гэта для нас не проста колеры, а сімвал, які вяртае нас да вернасці свайму абавязку, сваёй прысязе», — сказаў акупант з пазыўным «Іваныч».

Іншы вайсковец абурыўся, што Shaman выкарыстаў расійскі трыкалор «для рэкламы сваіх амерыканскіх джынсаў, якія яшчэ і дзіравыя».

Напярэдадні Shaman выказаўся пра хейтэраў пасля роліка, які стаў вірусным, з яго юбілейнага канцэрта ў Крамлі. Артыст патлумачыў свае паводзіны на сцэне наўмысна створаным рок-вобразам.

«У чарговы раз ахрэневаю ад вузкалобасці і тупасці сваіх хейтэраў. Я ад усёй душы больш за 6 месяцаў рыхтаваў для вас праграму — юбілейную, шматжанравую і вельмі асабістую», — сказаў ён.

Апошнія навіны