BE RU EN

«Гэта несур'ёзна»: Зяленскі адказаў на бязглуздую ідэю Лукашэнкі

  • 25.11.2026, 8:16

Такія неканструктыўныя «ініцыятывы» толькі засмечваюць інфапрастору.

Прапанова дыктатара Аляксандра Лукашэнкі адносна сумеснай паездкі на мірныя перамовы ў Маскву несур'ёзная і неканструктыўная.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадаюць «Навіны. LIVE».

Зяленскі адказаў Лукашэнку

Прэзідэнт адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра палёт на перамовы з Пуціным у Маскве, дзе ён нібыта выступіць гарантам бяспекі.

«Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць з ім разам у Кіеў. Мы таксама гарантуем ім бяспечны прыём, гэта ж перамовы», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі таксама назваў прапанову Лукашэнкі ляцець у Маскву несур'ёзнай.

«Мы знаходзімся ў стане вайны, мы не можам сустракацца ў Маскве, не можам сустракацца ў Кіеве. Мы ўсё гэта цудоўна разумеем. Калі хтосьці так кажа, гэта проста несур'ёзная размова», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны з гумарам адрэагаваў на прапанову сумеснага пералёту.

«Ён прапануе мяне ўзяць. Я яму што, чамадан, ці што? Узяць мяне на самалёт і паляцець. Ну, у Маскву, навошта?» — сказаў ён.

Паводле слоў Зяленскага, такія неканструктыўныя ініцыятывы толькі засмечваюць інфапрастору і не набліжаюць заканчэнне вайны РФ супраць Украіны.

Апошнія навіны