Назвалі найпрыгажэйшую дзяўчыну свету
- 25.11.2026, 11:21
Беларуска на «Міс Сусвет» не ўвайшла ў топ-30.
У Пуэрта-Рыка падвялі вынікі 75-га міжнароднага конкурсу «Міс Сусвет». Галоўны тытул дастаўся 27-гадовай Джэніфер Барэта, якая прадстаўляла краіну-гаспадыню. Барацьбіцца за карону прыехалі 116 удзельніц, паведамляе CNN.
Пяцёрка фіналістак
Пасля некалькіх адборкавых этапаў журы выбрала пяць мацнейшых. У фінальную групу трапілі дзяўчаты з Пуэрта-Рыка, Венесуэлы, Філіпін, Новай Зеландыі і Дамініканскай Рэспублікі.
У вырашальным туры фіналісткам трэба было паказаць не толькі знешнія дадзеныя, але і ўменне мысліць. Ім задавалі пытанні пра развіццё штучнага інтэлекту, пра месца жанчын у грамадстве і пра сусветных лідараў. Першай віцэ-міс стала Клара Вегас з Венесуэлы, другой — Бэа Міллан-Віндорскі з Філіпін, трэцяй — Меліса Нуньес з Дамініканскай Рэспублікі. Ад Беларусі ўдзел прымала 22‑гадовая Алія Кароткая, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2025», але яна не ўвайшла ў топ-30 у Пуэрта-Рыка.
Карона, створная да юбілею
Барэта атрымала карону «Ззянне вечнай спадчыны», вырабленую спецыяльна да 75-годдзя конкурсу. Яе ўручыла папярэдняя ўладальніца тытула, мексіканка Фаціма Бош. Падчас цырымоніі новая «Міс Сусвет» расплакалася.
Шосты тытул Пуэрта-Рыка
Пуэрта-Рыка здабыла шостую перамогу ў гісторыі конкурсу: да Барэты краіна перамагала ў 1970, 1985, 1993, 2001 і 2006 гадах.
З шостай каронай Пуэрта-Рыка застаецца на трэцім месцы па колькасці перамог, саступаючы ЗША (дзевяць тытулаў) і Венесуэле (сем).