BE RU EN

Крэмль атрымаў энергетычны ультыматум ад Еўропы

  • 26.11.2026, 12:51

Адказваць давялося Пяскову.

Прэс-сакратар расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў адхіліў патрабаванні старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб заключэнні энергетычнага перамір'я зімой і забеспячэнні бесперашкоднага праходу суднаў у Чорным моры, перадае УНІАН.

У каментары расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну ён заявіў, што Расія павінна кіравацца ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі, а пазіцыя еўрапейскіх лідараў нібыта ўскладняе іх удзел у мірных перамовах.

«Расія нічога не павінна», – заявіў Пяскоў, каментуючы заявы фон дэр Ляен.

Пяскоў раскрытыкаваў патрабаванні еўрапейскага боку і паставіў пад сумнеў здольнасць Еўропы адыгрываць канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні вайны.

«Вядома, з такімі ўльтыматумамі прэтэндаваць на ролю пасярэдніка, ролю ўдзельніка перамоў па ўрэгуляванні вельмі складана. Гэта чарговы раз даказвае абгрунтаванасць нашых асцярогаў адносна таго, ці змогуць еўрапейцы заняць канструктыўную пазіцыю і неяк дапамагчы мірнаму працэсу», – заявіў прадстаўнік Крэмля.

Ён таксама падкрэсліў, што Расія павінна забяспечваць свае нацыянальныя інтарэсы.

Апошнія навіны