Некаторыя беларусы атрымаюць спецыяльныя паведамленні ад падаткавікоў
- 26.11.2026, 13:24
Яны прыйдуць да канца года.
Мінiстэрства па падатках i зборах (МПЗ) папярэдзіла беларусаў, што да канца гэтага года будзе рассылаць SMS тым, хто своечасова не аплаціў маёмасныя зборы. Таксама ў ведамстве распавялі, як іх паведамленні адрозніць ад тых, якія дасылаюць ашуканцы, піша «Зеркало».
«На працягу лістапада і снежня на адрас фізічных асоб, якія ўсё яшчэ не аплацяць адзіны маёмасны плацёж, будуць накіраваныя SMS-паведамленні, у якіх будзе ўтрымлівацца інфармацыя пра наяўнасць у вас запазычанасці», — паведамілі ў МПЗ.
У ведамстве таксама ўдакладнілі, што ў такіх SMS-паведамленнях не будзе ніякіх спасылак для аплаты падаткаў.
«Калі паведамленне будзе змяшчаць якую-небудзь спасылку, майце на ўвазе — гэта не падатковыя органы, гэта ашуканцы», — дадалі ў МПЗ.
Таксама падаткавікі ўдакладнілі, што не дасылаюць апавяшчэнні праз мэсэнджары.