BE RU EN

Украінскія вайскоўцы рыхтуюць місію «Санта» на Кінбурнскай касе

  • 26.11.2026, 14:02

Яна мае выключна гуманітарную мэту.

Украінскія вайскоўцы ўжо рыхтуюць гуманітарную місію «Санта» для людзей на часова акупаванай Кінбурнскай касе.

Пра гэта паведамляе аператыўна-тактычная групоўка «Адэса».

Падрыхтоўку пачалі сілы падраздзяленняў, падпарадкаваных групоўцы. Яны выконваюць распараджэнне камандзіра групоўкі палкоўніка Дзяніса Носікава.

З меркаванняў бяспекі падрабязнасці місіі не раскрываюць. Вайскоўцы толькі адзначылі, што яна мае выключна гуманітарную мэту.

«Мы, вайскоўцы, адгукнуліся на патрэбу людзей у ежы і медыкаментах. Пасля ўважлівага аналізу сітуацыі паводле звестак з уласных крыніц пачалі фарміраваць прадуктавыя наборы», - адзначылі ў групоўцы.

«Напярэдадні Дня святога Мікалая мы, Сілы абароны Украіны, хочам нагадаць пра агульначалавечыя каштоўнасці: клопат, спачуванне і абавязак дапамагаць тым, хто мае ў гэтым найбольшую патрэбу», - дадалі вайскоўцы.

Раней двухразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Харлан звярнулася да першай лэдзі ЗША Меланіі Трамп з заклікам дапамагчы мірным жыхарам на Кінбурнскай касе.

Апошнія навіны