Мінчукі знайшлі лес Фангорн з «Уладара пярсцёнкаў» у цэнтры горада
- 26.11.2026, 19:17
Як ён выглядае?
Мінчукі абмяркоўваюць у сацсетцы Threads фота дрэў у адным з раёнаў горада, у якіх нядаўна абрэзалі амаль усе галіны. Знятыя познім вечарам, яны выглядаюць загадкава і, як пішуць некаторыя, «пужліва».
«Хтосьці ведае, навошта так абразаюць дрэвы?» — спытаў аўтар фота.
Жыхары горада вылучылі мноства версій:
- Мінску проста не стае славутасцяў. Гэта ж лес Фангорн з «Уладара пярсцёнкаў». Упэўненая, што хутка мы ўбачым гэтыя дрэвы ў іншых месцах горада. Позняй ноччу ў поўню яны гуляюць па Мінску.
- Гэта зрабілі, каб потым, летам атрымаць неверагодны каліфарнійскі вайб ад гэтых пальмаў.
- Каб потым цалкам спілаваць гэтае пачварства.
- Астярожна, працуе СПА.
- Каб краявід адпавядаў твайму адчуванню рэальнасці.
- Адганяюць іншапланецян.
- Каб дрэвы загінулі, потым купіць новыя саджанцы, зрабіць адкаты, новыя саджанцы гінуць, закупаюць новыя саджанцы.