BE RU EN

Збройныя Сілы Украіны знішчылі два камандныя пункты арміі РФ

  • 27.11.2026, 9:03

Сарвана падрыхтоўка да новага наступу на Сумскую вобласць Украіны.

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па камандных пунктах 34-й асобнай матастралковай (горнай) брыгады Узброеных Сіл РФ і 1-й ракетнай брыгады, у выніку чаго шмат забітых і параненых.

Пра гэта піша ўкраінскі навінавы праект Exilenova+.

Паводле звестак Exilenova+, 34-я асобная матастралковая брыгада Узброеных Сіл РФ рыхтавалася да новага наступу на Сумскую вобласць Украіны.

Яе камандны пункт знаходзіўся ў наваколлі горада Абаяні ў Курскай вобласці. Украінская разведка выявіла камандны пункт 34-й асобнай матастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ, пасля чаго па ім нанеслі авіяўдар. У выніку камандны склад брыгады панёс істотныя страты — шмат забітых і параненых.

Перад гэтым, у ноч на 25 лістапада, згодна з інфармацыяй Exilenova+, Сілы абароны Украіны нанеслі авіяўдар па камандным пункце 1-й ракетнай брыгады 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі Расіі. Гэты вайсковы аб’ект знаходзіўся ў Растоўскай вобласці.

Гэтая брыгада атакавала гарады Украіны і ўкраінскую крытычную інфраструктуру з дапамогай балістычных ракет аператыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» (з раёна Таганрога).

Падрабязнасці ўдару па камандным пункце расійскай 1-й ракетнай брыгады ўдакладняюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць загінулыя і параненыя. Акрамя таго, пад заваламі будынка знаходзяцца дзясяткі расійскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны