Украінскі дрон-перахопнік цягам месяца знішчыў 1200 «Шахедаў»
- 27.11.2026, 14:51
«Генерал Чарэшня» ставіць новыя рэкорды.
Украінскі дрон-перахопнік Bullet вытворчасці кампаніі «Генерал Чарэшня» цягам месяца знішчыў 1200 расійскіх ударных беспілотнікаў Shahed і заняў другое месца па колькасці знішчаных варожых «Шахедаў» сярод усіх сродкаў паражэння.
У той жа час кампанія працягвае ўтрымліваць першае месца па агульнай колькасці знішчаных паветраных цэляў сярод вытворцаў беспілотных сістэм.
Вынік Bullet з'яўляецца заканамерным вынікам сістэмнай працы кампаніі і паступовага нарошчвання прысутнасці ў сегменце дронаў-перахопнікаў. Доля перахопніка Bullet у продажах праз «еБаллы» ў праграме «Армія дронаў. Плюс» сярод усіх вытворцаў вырасла з 14,65% у верасні да 23,65% у кастрычніку і 36,75% у лістападзе.
На дадзены момант каля траціны продажаў дронаў-перахопнікаў для барацьбы з «Шахедамі» праз Brave1 Market прыпадае на Bullet.
Дрон-перахопнік Bullet прызначаны для перахопу ўдарных беспілотнікаў праціўніка. Зараз кампанія развівае напрамак беспілотных сістэм для супрацьдзеяння расійскім сродкам паветранага нападу і рыхтуе перахопнікі ў некалькіх мадыфікацыях.
«Вынікі прымянення Bullet дэманструюць павелічэнне ролі ўкраінскіх беспілотных сістэм у супрацьдзеянні расійскім ударным БПЛА і развіцці альтэрнатыўных сродкаў перахопу паветраных пагроз», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.