У Дзярждуме ўзвылі з-за «пастаяннага прыніжэння» рускіх у краінах Балтыі
- 27.11.2026, 15:02
Прычынай стала рашэнне Эстоніі адносна мяжы з РФ.
Палітычныя эліты краін Балтыі нібыта «праводзяць дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да рускіх», — заявіў ТАСС першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Віктар Вадалацкі.
Так ён пракаментаваў рашэнне Эстоніі закрыць мяжу з Расіяй з 1 снежня і намер Літвы і Латвіі разгледзець магчымасць аналагічнага кроку.
«Ад прыбалтыйскіх краін сёння зыходзіць найбольш разнастайных агрэсіўных прапаноў у дачыненні да Расіі. Яны лічаць, што, пастаянна прыніжаючы рускіх, якія пражываюць у Прыбалтыцы, яны дасягнуць нейкіх вынікаў. Тое, што адбываецца, — гэта парушэнне правоў чалавека», — сказаў дэпутат.
На думку Вадалацкага, такім чынам краіны Балтыі разлічваюць «заваяваць аўтарытэт» на Захадзе, «заражаным русафобіяй».