BE RU EN

У Мінску айцішнік падпаліў дошку аб'яваў ля пад'езда, каб палюбавацца агнём

  • 27.11.2026, 15:36

Жаданне ўзнікла, калі праграміст выйшаў пакурыць.

У Мінску затрымалі 25-гадовага праграміста, які падпаліў дошку аб'яваў каля пад'езда жылога дома. Свой учынак мужчына патлумачыў жаданнем паглядзець, як гарыць папера, паведамілі ў міліцыі, піша «Зеркало».

Пра здарэнне ў міліцыю паведаміла мінчанка, якая заўважыла, як невядомы мужчына падпальвае дошку аб'яваў каля пад'езда суседняга дома. Жанчына таксама зняла тое, што адбывалася, на тэлефон.

Падазраваным аказаўся 25-гадовы мінчанін, які працуе праграмістам у адной са сталічных арганізацый.

«Фігурант распавёў аператыўнікам, што выйшаў з пад'езда пакурыць. У працэсе ў яго ўзнікла жаданне падпаліць папяровыя ўлёткі на інфармацыйным стэндзе, каб паглядзець, як яны гараць», — расказалі ў міліцыі.

Супраць мінчаніна распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны