BE RU EN

Мінчукі: Чаму мы павінны карміць расіян?

  • 27.11.2026, 15:48

Некаторыя прадукты ў Беларусі сталі дэфіцытам з-за таго, што ідуць на экспарт.

Беларусы масава скардзяцца на адсутнасць курыцы і ялавічыны ў крамах.

«Куды падзелася ялавічная печань? — піша адзін з карыстальнікаў сацсеткі Threads. — У краме сёння сказалі, што яе няма і ніколі не будзе. Мінск».

«Ладна, яшчэ неяк можна патлумачыць скачок цэн на курынае мяса, але чаму нават тое, што засталося, часта бывае пратухлым і сапсаваным, — піша мінчанка. — Што, самае якаснае — на экспарт? І наогул, чаму мы павінны карміць расіян?»

Каментатары пацвердзілі, што экспарт мясной прадукцыі з Беларусі ў РФ вырас, што і стала прычынай дэфіцыту:

- Уся ялавічына пайшла на экспарт «саюзніку».

- Таксама ўжо некалькі дзён ніякай не магу купіць. Не тое, каб я спецыяльна шукала. Але думала, што вазьму печань, зраблю паштэт. А ў трох буйных крамах увогуле ніякай.

- Усё для фронту і для выратавання галадуючых Паволжжа.

- Увечары з курыным філе бяда. Толькі ў «Кароне» часам бачу.

Апошнія навіны