Пнуцца, пнуцца, а ўзляцець не можа
- Аббас Галлямаў
- 27.11.2026, 16:21
Рэжым Пуціна вычарпаў сябе.
Я ўжо неаднаразова казаў, што рэжым Пуціна вычарпаў сябе. У краіне ёсць усе рэсурсы, якія толькі патрэбныя для перамогі, але ён не ў стане іх мабілізаваць.
Як там у песні ў Шнура? «Пнуцца, пнуцца, а ўзляцець не можа».
Падобны дыягназ я знайшоў у Юрыя Самарына – аднаго з найбольш цікавых славянафілаў у нашай гісторыі. Вось што ён пісаў з нагоды паражэння Расіі ў Крымскай вайне:
«Мы здаліся не перад знешнімі сіламі заходняга саюза, а перад нашым унутраным бяссіллем. <�…> Мы занадта доўга, занадта выключна жылі для Еўропы, для вонкавай славы і вонкавага бляску і, за сваю пагарду да Расіі, мы расплаціліся стратаю менавіта таго, чаму мы пакланяліся, — стратаю нашага палітычнага і ваеннага першасцва.
<�…> Не ў Вене, не ў Парыжы і не ў Лондане, а толькі ўнутры Расіі заваюем мы зноў належнае нам месца ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў; бо вонкавая сіла і палітычнае значэнне дзяржавы залежаць не ад роднасных сувязяў з пануючымі дынастыямі, не ад спрыту дыпламатаў, не ад колькасці срэбра і золата, што захоўваецца пад замком у дзяржаўнай казне, нават не ад чысленнасці войска, але найперш ад цэласнасці і трываласці грамадскага арганізму.
Чым бы ні хварэла зямля: усыпленнем думкі, застоем вытворчых сіл, адчужэннем урада ад народа, раз’яднаннем станаў, закабаленнем аднаго з іх другому — кожны падобны недуг, адбіраючы ў ўрада магчымасць распараджацца ўсімі падуладнымі яму сродкамі і, у выпадку небяспекі, без страху звяртацца да ўздыму народнай сілы, непазбежна ўплывае на агульны ход ваенных і палітычных спраў».
«Вобраз той Расіі, якую пабудаваў Пуцін»
Там яшчэ шмат усяго цікавага, напрыклад, пра тое, як рэвалюцыйная сітуацыя пераходзіць у рэвалюцыю і гэтак далей. Карацей, рэкамендую.
Проста замяняйце памешчыкаў, калі аўтар распавядае пра іх адносіны з народам, на ўрад — і вы ўбачыце вобраз той Расіі, якую пабудаваў Пуцін.
І нагадаю, што гэта піша зусім не ліберал, а цалкам сабе патрыёт і кансерватар.
Артыкул называецца «Пра прыгонны стан і пра пераход з яго да грамадзянскай свабоды».
Аббас Галлямаў, Telegram