Вялікі падман года, або «Чорная пятніца» па-беларуску
- 27.11.2026, 16:37
Як гэта працуе.
Мінчукі распавядаюць у сацыяльных сетках пра тое, як іх расчаравала сённяшняя «чорная пятніца».
«У Беларусі зноў настаў вялікі падман года пад назвай «чорная пятніца», — піша адзін з жыхароў сталіцы. — Крама паўгода прадавала куртку за дзвесце рублёў. Увечары ў чацвер перакрэслілі цэннік, зверху напісалі «чатырыста» і сёння ўрачыста аддаюць яе «па знаёмству» за дзвесце дваццаць.
Найбольш крыўдна, што наш чалавек бачыць падвох за вёрсту, пералічвае ўсё ў думках, плюецца, але ўсё роўна нясе пакет дамоў. Раз ужо на цэнніку чырвоная налепка, сыходзіць з пустымі рукамі нейк не па-гаспадарску».
«А што ў вас з «чорнай пятніцай»? — піша жыхарка Брэста. — Абвесткі пра зніжкі — ва ўсіх крамах, а як пачынаеш успамінаць цэны, што былі тыдзень таму, адразу неяк сумнавата становіцца. Нешта нават падаражэла».
«Чорная пятніца? — піша жыхар Віцебска. — Ды нас проста трымаюць за ідыётаў, якія забыліся, колькі гэтыя шмоткі ўчора каштавалі».