Украінец распавёў пра «магію» беларускай мовы
- 27.11.2026, 18:34
У чым яна?
Беларусы і ўкраінцы абмеркавалі ў сацыяльнай сетцы Threads перавагі выкарыстання сваіх родных моў. Дыскусія пачалася з пытання, якое задаў адзін з карыстальнікаў.
«Як адрозніць украінскую мову ад беларускай?» — спытаў ён.
У адказ карыстальнікі сацсеткі пералічылі «бонусы», якія нашым народам дае веданне родных моў.
«Я спакойна магу слухаць рускую, беларускую і ўкраінскую мовы і ўсё разумець на 100%, — напісаў адзін з іх. — Я беларус. Украінцы могуць гэтаксама. Рускія не разумеюць беларускую і ўкраінскую мовы. Як бонус, беларусы і ўкраінцы разумеюць польскую мову, у меншай ступені — славацкую і чэшскую».
«Мы можам спакойна між сабой размаўляць, разумець адно аднаго пры тым, што і беларуская, і ўкраінская — розныя самастойныя, не вельмі падобныя мовы. А для суседніх народаў гэта сапраўдная магія, не зразумеюць», — напісаў карыстальнік з Украіны.