Беларус выйграў больш за паўмільёна долараў на пакерным турніры
- 28.11.2026, 10:58
Прызавы фонд складаў амаль два мільёны долараў.
Беларус Мікалай Васкабойнікаў перамог у змешаным турніры серыі Triton на Паўночным Кіпры, паведамляе профільнае выданне nettipokeri.com.
У турніры прынялі ўдзел 65 гульцоў. Яго прызавы фонд складаў амаль два мільёны долараў.
За першае месца Васкабойнікаў атрымаў 536 тысяч долараў. Гэта ўжо другі тытул серыі Triton у кар'еры беларуса.
Раней паведамлялася, што беларус Арцём Ласоўскі перамог у турніры Mystery Bounty з бай-інам 40 000 долараў на серыі Triton Poker на Паўночным Кіпры. Агульная сума яго выйгрышу перавысіла 1 мільён долараў.